Get Mystery Box with random crypto!

Падтрымайце словам палітвязняў, якія выйшлі на волю па «Справе | Свободный Академ

Падтрымайце словам палітвязняў, якія выйшлі на волю па «Справе студэнтаў»

Выхад на волю большасці фігурантаў крымінальнай справы супраць студэнцтва — гэта свята для ўсіх сапраўдных беларусаў. Больш за 2 гады амаль адзіным сродкам падтрымкі для іх былі лісты, якія дасылалі з волі. На жаль, як мы ведаем, далёка не ўсе пасланні даходзілі да адрасатаў праз турэмную цэнзуру. Але зараз у нас ёсць магчымасць напісаць ім усе словы падтрымкі, якія мы хацелі ім перадаць, пакуль яны былі ў зняволенні.

Дзеля гэтага з’явілася ініцыятыва, у якой аўтары заклікаюць беларусаў напісаць словы падзякі і падтрымкі, якія потым збяруць у прыгожы альбом і перададуць былым палітвязням.

Зрабіць гэта можна на сайце https://vypusk.me/

Перайдзіце па спасылцы і напішыце студэнтам што-небудзь прыемнае. Пажаданні, прапановы, пачуцці — усё, што хочаце сказаць з нагоды іх вызвалення.

Таксама падзяліцеся спасылкай на гэтую ініцыятыву са знаёмымі. Чым больш добрых словаў мы збяром для гэтага альбома — тым больш падтрымкі адчуюць нашыя героі.