Get Mystery Box with random crypto!

Чаму павелічэнне залежнасці беларускіх уладаў ад Крамля — вялі | Филин. Оперативная аналитика и публицистика

Чаму павелічэнне залежнасці беларускіх уладаў ад Крамля — вялікі выклік і для правіцеля, і для апазіцыі?

Самаабвешчаная «Луганская народная рэспубліка» ўжо выбудоўвае ўзаемаадносіны з Беларуссю — прынамсі аб гэтым заявіў у інтэрв’ю ТАСС «міністр замежных спраў рэгіёну» Уладзіслаў Дэйнэга. Таксама Дэйнэга пералічвае расійскія рэгіёны і іншыя краіны, з якімі «ЛНР» знаходзіцца ў цеснай сувязі: Абхазія, Паўднёвая Асеція, Паўночная Карэя.

Атрымліваецца, Беларусь паставілі на адзін узровень з Абхазіяй і Асеціяй — наўрад ці афіцыйнаму Менску даспадобы падобныя параўнанні. Аб тым, ці будуць (і ці могуць) беларускія ўлады рэагаваць на гэтыя эскапады, альбо працягнуць практыку «прызнання без прызнання», пагутарылі з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Класкоўскім: https://daoewxjjsasu2.cloudfront.net/post/klaskouski-pajsci-urazrez-z-liniyaj-kramlya-i-vyka/186873/