Get Mystery Box with random crypto!

Аўтарытэтныя спецыялісты звярнулі ўвагу і на незвычайны характ | KRYVIS

Аўтарытэтныя спецыялісты звярнулі ўвагу і на незвычайны характар археалагічных культур жалезнага веку на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя і Падзвіння: штрыхаванай керамікі, дняпроўска-дзвінскай ды банцараўскай. Гэта выяўляецца між іншым у сціпласці матэрыяльнай культуры, адсутнасці пахавальных помнікаў (у першых дзвюх), кансерватыўна-патрыярхальным ладзе жыцця насельніцтва. Гэткае археалагічнае аблічча рэзка кантрастуе з больш яскравым, эфектным і дынамічным светам навакольных народаў Цэнтральнай Еўропы або еўразійскіх стэпаў ды дае падставы меркаваць, што носьбіты гэтых культур былі нібы «нейкімі іншымі балтамі, якія розняцца паводле сваіх псіхалагічных установак і, адпаведна, паводле структуры культуры, ад сваіх больш заходніх сукрэвічаў». Дз. Мачынскі падмацоўвае гэтую тэзу назіраннем пра мінімальную прысутнасць прычарнаморскіх імпартных рэчаў у вышнявінах Дняпра і Дзвіны. На ягоную думку, гэта можа тлумачыцца тым, што кансерватыўная і надзвычай трывалая дняпроўска-дзвінская (пазней — банцараўска-тушамлянская) этнакультурная супольнасць не прапускала праз сваю тэрыторыю замежных гандляроў, паслоў і перасяленцаў. Гэтае назіранне добра карэлюецца з паведамленнем арабскага аўтара аль-Балхі (каля 920 г.) пра загадкавую краіну Артанію, насельнікі якой забівалі кожнага чужынца, што падарожнічаў па іх зямлі, ды нікому не дазвалялі да сябе трапіць, і якая можа лакалізавацца ў Верхнім Падняпроўі

DRUVIS. Акоўскі лес