2022-06-08 15:00:06
«Мы падтрымліваем усіх, каго можам — пішам пісьма палітвязням, даглядаем кватэры, дзяцей, жывёл тых, хто вымушаны быў з’ехаць. Мы жывем у акупацыі. Як нашы продкі ў Другую сусветную вайну. Мы спадзяемся, што наступіць той час, калі ўсе вернуцца дахаты.
Мы дасылаем грошы сваім блізкім у Украіну, хай вельмі складаным шляхам, але ж і ім дапамагаем таксама. Мы ўсе роўна сустракаемся і нешта плануем, а сакрэтнасці гэтых сустрэч пазайздросціў б нават Штырліц. Мы вывучылі, як шыфравацца, вывучылі, як рабіць усё гэта так, каб нават КДБ не адследзіла», — EX-PRESS.BY атрымаў кранальны ліст ад жыхароў Беларусі, якія засталіся ў краіне і працягваюць барацьбу супраць рэжыма.
З VPN https://ex-press.by/rubrics/novosti-zhodino/2022/06/08/my-zastaemsya-my-zmagaemsya-chytachy-ex-pressby-raspavyali-shto-yany-robyacz-dlya-novaj-belarusi
655 viewsEXbot, 12:00