Get Mystery Box with random crypto!

Евангельская Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала evbel — Евангельская Беларусь Е
Лагатып тэлеграм-канала evbel — Евангельская Беларусь
Адрас канала: @evbel
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 371
Апісанне з канала

Навіны евангельскага кам'юніці Беларусі.
Каб даслаць сваю абвестку, пішыце на @evbelbot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 18

2021-08-02 10:28:58 У музеі Янкі Купалы адкрылася выстава, прысвечаная хрысціянскім матывам у творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. Выстава будзе працаваць да 28 жніўня. http://kupala-museum.by/vystavachny-praekt-ya-budu-maliczcza-i-serczam-i-dumami-prysvechany-religijnym-matyvam-u-tvorchasczi-yanki-kupaly-i-yakuba-kolasa/
141 views07:28
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 19:30:18
Марыю Вайтовіч выпусцілі з турмы.
260 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 23:42:11
У мінскую царкву Сям'я Божая прыходзіла праверка. Інспектар МНС выдаў пастанову прыпыніць багаслужэнні з-за парушэння пажарных нормаў.
1.2K views20:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 23:12:23
17 ліпеня царква Уваскрасенне праводзіць семінар, прысвечаны выхаванню дзяцей. Рэгістрацыя па спасылцы: https://clck.ru/W7rVD
204 viewsedited  20:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 17:16:20 Давід Збаранскі атрымаў 3 гады калоніі агульнага рэжыму.
118 views14:16
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 00:07:39 Апошнімі днямі ператрусы ў межах крымінальных справаў прайшлі таксама ў некалькіх пастароў з рэгіёнаў.
113 viewsedited  21:07
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 19:40:00 У дом былога лідара Супольнасці студэнтаў хрысціянаў Беларусі Яна Вайтовіча уварваўся АМАП, канфіскаваная тэхніка, а жонку Яна - Марыю Вайтовіч арыштавалі і выставілі абвінавачванні ў тэрарызме. Сям'я выхоўвае трох прыёмных дзяцей.
238 views16:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 15:39:21 ​Ад Беларускага саюзу мастакоў:

ЛЯВОН ГРЫШУК, ПАМЯЦІ МАСТАКА

7 ліпеня (серада) у 17.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацта” адкрываецца персанальная выстава хрысціянскага жывапісца, сябры Беларускага саюза мастакоў Лявона Грышука (1951 – 2020), прысвечаная 70-годдзю мастака.

Экспазіцыя выставы ўключае ў сябе работы Лявона Грышука на гістарычную тэматыку, а таксама пранікнёныя і філасофскія пейзажы.

Працы Лявона Грышука адрозніваюцца шматграннасцю і глыбінёй асэнсавання свету і чалавечай сутнасці. Сваімі карцінамі мастак імкнуўся паказаць няпросты шлях чалавека да гармоніі з самім сабой і навакольным светам.

Л. Грышук праявіў сябе самабытным аўтарам, які працаваў на некалькіх сэнсавых узроўнях, закладваючы глыбокае, але вельмі яснае пасланне. Сутнасць гэтага паслання ў тым, што духоўнасць прысутнічае ў жыцці кожнага чалавека, і яна акружае яго ў простых рэчах: у сяброўстве, у любові да прыроды, у шматвяковых руінах беларускіх замкаў і, вядома ж, у творчасці.
Важнае месца ў творчасці аўтара займаюць яго працы на гістарычную тэму, якія сведчаць аб самастойным асэнсаванні беларускай гісторыі. Трагізм і вялікасць беларускай зямлі ў працах мастака праяўляецца ў біблейскім кантэксце.

МІКАЛАЙ ІЛЬЮЧЫК: “Работы Лявона Грышука наводзяць на роздум і моцна кранаюць душу, не пакідаючы ў ёй месца для абыякавасці і чалавечых заганаў. А побач з краявідамі сэрца і душа святлее, таму што працы Лявона Грышука па-сапраўднаму “светлыя”. У іх і прыгажосць роднай прыроды, і настрой, і душэўныя імкнення, і пошукі сэнсу жыцця... Мастак ўмее гэта ўсё перадаць. Часам здаецца, што адчуваеш, як вецер калыхае кроны дрэў, а сонечнае цяпло, што ідзе ад карціны, літаральна лашчыць ваш твар. Побач з працамі Лявона Грышука знойдзецца прычына радавацца і сумаваць, разважаць і быць у сузіранні. Таму што мастак рознабаковы, часам не звычайныя, але даступны і зразумелы”.

КАРОТКАЯ БІЯГРАФІЯ
Леанід Грышук нарадзіўся 2 мая ў 1951 году вёсцы Глінкі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. З 1990 года удзельнік шматлікіх (не менш за 40) міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выстаў. Яго работы знаходзяцца ў музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях за мяжой.
У 1986 годзе ў працягу трох месяцаў прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Тэма аварыі была адной з асноўных у творчасці мастака.
З 2005 года член Беларускага саюза мастакоў.
2 жніўня 2020 года памёр ад наступстваў каронавірусу.

#анонс
95 views12:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 10:28:00 Адраджэнне беларускай незалежнасці і ўплыў хрысціянства на беларускі нацыянальны рух - у 11-ым выпуску падкаста Проста гісторыя.

158 views07:28
Адкрыць / каментаваць