Get Mystery Box with random crypto!

Епіскапы Эвангельскіх цэркваў Беларусі заклікаюць вернікаў да | Евангельская Беларусь

Епіскапы Эвангельскіх цэркваў Беларусі заклікаюць вернікаў да посту і малітвы 3, 4 і 5 сакавіка.

У гэтыя дні ў цэрквах рэкамендавана арганізаваць малітоўныя служэньні. Некаторыя цэрквы розных дэнаменацый ужо праводзяць штодзённыя вечаровыя малітвы за сытуацыю ва Украіне. Не спыняецца малітва і дома, на працы, ў дарозе. Беларусы стаяць у духоўным змаганьні.

Мы хочам натхніць вас сьведчаньнем украінскіх братоў. Яны адчуваюць нашыя малітвы. І гэта сапраўды тое важнае, што мы можам зараз рабіць.

Такое паведамленьне ад сябра з Украіны разьмесціў у сваім instagram знакаміты хрысьціянін Аляксандр Патліс:
“Часам адбываецца нешта сапраўды невытлумачальнае, быццам чыясьці нябачная рука рэальна адводзіць кулі і снарады ад нас, яны пралятаюць міма нас.
Мы выходзім пераможцамі зь вельмі складаных сытуацый, быццам Хтосьці нас суправаджае. Мы становімся нябачнымі для ворага, самі ж бачым нават у поўнай цемры, ведаем, што нам рабіць і як рабіць.
Гэта натхняе нас і надае сіл. Верым, што Сам Госпад Ісус за Украіну.
Просім вас не спыняцца, падтрымліваць нас і маліцца далей. Мы маем вялікую патрэбу ў вас.”