Get Mystery Box with random crypto!

Учора галоўнае расійскае інфармагенства апублікавала і адразу | Евангельская Беларусь

Учора галоўнае расійскае інфармагенства апублікавала і адразу ж выдаліла пампезны артыкул пра перамогу над Украінай і новы парадак у свеце. Артыкул, відавочна, быў пастаўлены ў сетку загадзе з разлікам, што Украіна будзе заваяваная за 4 дні. У артыкуле заходнія краіны называюцца дуракамі, якія не змаглі сцяміць, што Расія ідзе забіраць Украіну і даводзіцца, што мэта захопу Украіны - аднаўленне Савецкага саюзу ў гістарычных межах, альбо т.зв. адраджэнне "рускага міра" - спачатку у межах Расіі, Беларусі і Украіны з далейшым пашырэннем на захад Еўропы. На жаль, гэтая імперская ідэя ўсё яшчэ знаходзіць урадлівую глебу ў галовах многіх людзей не толькі ў Расіі, а і ў Беларусі, што стала магчымым па прычыне расійскацэнтрычнай культуры, панавання рускамоўнай інфармацыйнай прасторы і занядбання нашай гісторыі і нашай беларускай мовы. У святле гэтага, адным з важнейшых фактараў захавання незалежнасці і прадухілення вайны з'яўляецца захаванне беларускай культуры, беларускай мовы і гісторыі.