Get Mystery Box with random crypto!

Назіраючы за вельмі няпростай сытуацыяй ва Украіне, можна мець | Евангельская Беларусь

Назіраючы за вельмі няпростай сытуацыяй ва Украіне, можна мець пэўнасць, што ў духоўным свеце перамога Украіны перадвызначаная, перамога праўды, любові і свабоды перадвызначаная. Украіна сёння стаіць у праломе за ўвесь свет, вядзе змаганне за права народаў мець веру, свабоду і незалежнасць. Рашуча і самаахвярна супрацьстаўшы пераўзыходзячай колькасці фараонавых вершнікаў і калясніцаў украінцы паставілі свабоду, праўду і любоў вышэй за страх перад смерцю і ў літаральным сэнсе аддаюць свае жыцці за бліжніх сваіх, за радзіму, дадзеную Богам. Іх геройскі ўчынак вельмі яскрава, як, можа быць, нішто іншае ў сённяшнім свеце, з'яўляе нам вобраз Хрыста, які таксама несправядліва цярпеў пакуты, быў адрынуты ўсімі і аддаў сваё жыццё, каб маглі жыць мы. Бог доўга цярпеў і прагнуў, каб усе прыйшлі да збаўлення, але дух злабы першым нанёс удар з апошніх сваіх сілаў, адчуваючы, што час ягонага панавання сканчваецца. Надыйшоў Божы суд над зверам, які столькі год трымаў народы Усходняй Еўропы у палоне. Звер будзе скрышаны, звязаны і кінуты ў возера вогненнае.