Get Mystery Box with random crypto!

Хуткага захопу Украіны, на што рабіўся разлік, не адбылося. З | Евангельская Беларусь

Хуткага захопу Украіны, на што рабіўся разлік, не адбылося. З відэаролікаў допытаў палонных расійскіх вайскоўцаў падобна, што напад на Украіну для іх саміх быў нечаканым да апошняга моманту, а іх вайсковае кіраўніцтва заўпэўнівала іх, што яны будуць задзейнічаны толькі на вучэннях. Выглядае, што асноўную масу расійскага войска складаюць вайскоўцы тэрміновай службы маладога ўзросту. Простае насельніцтва Расіі моцна дэзынфармаванае датычна хады вайны. Па тэлебачанні транслюецца, быццам расійскае войска ўвогуле не нясе ніякіх стратаў, пры тым, што, паводле ацэнак украінскага боку страты расейцаў складаюць некалькі тыс. чалавек. За распаўсюд праўдзівай інфармацыі расійскія навінныя сайты блакуюцца, таксама пераследуюцца людзі, якія выказваюць інфармацыю у сацсетках. За апошнія 2 дні каля 2 тыс. расейцаў было арыштавана на мітынгах супраць вайны. Паведамляецца, што Казахстан адмовіўся падтрымліваць наступ сваімі войскамі. Пры гэтым прыходзяць звесткі, што павесткі ў войска прыходзяць беларусам, за што варта асабліва маліцца.