Get Mystery Box with random crypto!

Паводле інфармацыі прэсслужбы ўкраінскай арміі 19 лютага адбыл | Евангельская Беларусь

Паводле інфармацыі прэсслужбы ўкраінскай арміі 19 лютага адбылося 25 абстрэлаў украінскіх тэрыторый. Адзін украінскі жаўнер загінуў ад атрыманых раненняў. Прарасейскія баевікі абвесцілі ўсеагульную мабілізацыю на тэрыторыі данецкай і луганскай абласцей. Учора пад абстрэлы прарасейскіх баевікоў патрапіў дзіцячы садок у луганскай вобласці, двое чалавек, якія там знаходзіліся, атрымалі кантузію. Пад абстрэлы таксама патрапіў ліцэй у с. Папаснае, адміністратыўныя і жылыя будынкі. Мінулай ноччу адбыўся выбух газапровада ў районе Малая Вергунка, у выніку чаго частка тэрыторыі Луганска засталася без газазабеспячэння. ЗША і Вялікабрытанія авакуявалі прадстаўнікоў сваіх амбасадаў з Кіева ў Львоў. Неабходна працягваць маліцца за спыненне вайны на Украіне.