Get Mystery Box with random crypto!

Онлайн-форму для збору подпісаў пад Адкрытым лістом хрысціянаў | Евангельская Беларусь

Онлайн-форму для збору подпісаў пад Адкрытым лістом хрысціянаў Беларусі спрабавалі ўзламаць.

Пра гэта паведамілі ініцыятары збору. Паводле іхнай інфармацыі, калі на пачатку студзеня пра Адкрыты ліст хрысціянаў напісалі ў медыях, онлайн-платформа пачала працаваць са збоямі.

Ініцыятары мяркуюць, што гэта было звязана са спробаю ўзламаць аккаўнт. На гэты момант кантроль над аккаўнтам адноўлены і збор подпісаў працягваецца.

Дадаць да ліста свой подпіс можна па гэтай спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfImbpYPnDzbGpcTw9iRXykkPVQdBsvsZ9ZF9qN8VnebudOMg/viewform