Get Mystery Box with random crypto!

У чэрвені ў Беларусі былі, як мінімум, 560 выпадкаў затрымання | Еўрарадыё | Еврорадио

У чэрвені ў Беларусі былі, як мінімум, 560 выпадкаў затрыманняў — прыкладна па 18 чалавек кожны дзень. Суддзямі было прызначана не менш за 184 адміністрацыйныя арышты і 151 штраф.

Таксама ў мінулым месцы значна павялічылася колькасць затрыманых пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы. Не менш за 36 чалавек было асуджана за "экстрэмісцкія" падпіскі і рэпосты ў памежных раёнах: у Воранава, Астраўцы, Ашмянах, Браславе, Лёзне, Гарадку, Дуброўне і Брэсце.