Get Mystery Box with random crypto!

Беларусы Вялікабрытаніі выйшлі на акцыі ў падтрымку беларускіх | Европейская Беларусь 🇪🇺

Беларусы Вялікабрытаніі выйшлі на акцыі ў падтрымку беларускіх рэйкавых партызанаў.

Акцыі прайшлі ў Лондане і Нотынгеме. Да беларусаў далучыліся прадстаўнікі брытанскага прафсаюза чыгуначнікаў і ўкраінскія сябры дыяспары.

На сёння вядома пра 13 «рэйкавых партызан», якія нягледзячы на ​​вялізныя рэпрэсіі з боку рэжыму і пагрозу смяротнага пакарання, сабатавалі чыгуначную сетку і дапамаглі сарваць расейскі наступ на Кіеў.

Некаторым з іх пагражае смяротнае пакаранне. Чым больш увагі мы прыцягнем да іх, тым вышэйшыя шанцы выратаваць лёсы гэтых смелых людзей.