Get Mystery Box with random crypto!

30% Сусветнага акіяну апынецца пад аховай да 2030 года дзякуюч | Экология Орши

30% Сусветнага акіяну апынецца пад аховай да 2030 года дзякуючы новаму глабальнаму Дагавору.

4 сакавіка 2023 года амаль 200 краін падпісалі дагавор аб адкрытым моры.

Зараз пад аховай знаходзіцца толькі 1,2% міжнародных водаў. Марскія жывёлы за межамі ахоўнай тэрыторыі становяцца ахвярамі рыбалоўства і суднаходства. Каля 10% марскіх жывёл і раслін знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

На новых ахоўных тэрыторыях будуць уведзены абмежаванні на рыбалоўны промысел, суднаходства і здабычу карысных выкапняў.

Краіны-сябры ААН пачалі абмяркоўваць абарону Сусветнага акіяну яшчэ ў 2004 годзе. Перамовы зацягнуліся на дзесяцігоддзе праз рознагалоссі наконт фінансавання пагаднення і правоў на рыбалоўства.

На фота - альбатрос, аўтар - JJ Harrison.