Get Mystery Box with random crypto!

Гэты мілы малюпас  – вераб’іны сычык, самая маленькая сава Еўр | Экология Орши

Гэты мілы малюпас  – вераб’іны сычык, самая маленькая сава Еўропы. Ён крыху большы за вераб’я – даўжынёй да 19 см.

Дзякуючы невялікім памерам займае дуплы вялікага дзятла, можа пасяліцца нават у шпакоўні.

Палюе сычык у асноўным на мышак, землярыек ды палёвак, а таксама на птушак. Часта актыўнічае днём.

Цікавы факт: на сваім участку вераб’іны сычык займае некалькі дуплаў пад кладоўкі, дзе складае свае запасы.

Вераб’іны сычык уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Для выжывання віду важна захаваць старыя хваёвыя лясы, асабліва ельнікі.

Фота: Вячаслаў Сасянкоў.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі"
t.me/ptushkafota.