Get Mystery Box with random crypto!

Ужо ў гэтую суботу, 4 сакавіка, - афлайн-лекцыя пра таямнічае | Экология Орши

Ужо ў гэтую суботу, 4 сакавіка, - афлайн-лекцыя пра таямнічае жыццё забалочаных тарфянікаў.

Як аднавіць тарфянік, каб вярнуць туды птушак усур'ёз і надоўга?
Як вывучаюць птушак на забалочаных тарфяніках?
Хто з рэдкіх відаў жыве на забалочаных Дакудаўскіх тарфяніках?
Няўлоўныя пастушковыя: як іх знайсці?

На гэтыя і шмат іншых пытанняў адкажа арнітолаг, прафесар Васіль Грычык.

Пачатак лекцыі ў 10:00.
Адрас: Мінск, вул. Курчатава, 10.
Для ўваходу вазьмі з сабой пашпарт.
Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая: https://forms.gle/8TF2Y29PjgM3b5sj7.

Толькі для слухачоў лекцыі – уваход у заалагічны музей БДУ бясплатны!

На фота – пастушок, аўтар Віталь Некрашэвіч.