Get Mystery Box with random crypto!

Якімі былі б нашыя лясы без ваўкоў, рысяў і мядзведзяў? Буйн | Экология Орши

Якімі былі б нашыя лясы без ваўкоў, рысяў і мядзведзяў?

Буйныя драпежнікі - сапраўдныя захавальнікі цэлых экасістэм. Ім патрэбныя вялізныя некранутыя тэрыторыі. А гэта - дом і для многіх іншых відаў.

Толькі ўяві, колькі ўсяго робяць буйныя драпежнікі для захавання дзікай прыроды:

як “санітары лесу” яны адбракоўваць хворых асобін і стрымліваюць распаўсюджванне інфекцый;

не даюць папуляцыям капытных размножыцца празмерна, і гэтым дазваляюць захаваць малады падрост, каб лес працягваў аднаўляцца;

прымушаюць свае ахвяры рухацца і не даюць сваім ім гуртавацца ў адным месцы, выядаючы там усю расліннасць;

распаўсюджваюць насенне раслін і ўплываюць на ўрадлівасць глебы.

Маштаб працы ўражвае, праўда?

Фота: Elchhaus, CC BY-SA 3.0, Wikimedia Commons.