Get Mystery Box with random crypto!

19 лістапада 2021 г. у Teatr Modrzejewskiej w Legnicy прайшла | Інфармацыя, мерапрыемствы, акцыі беларусам Уроцлава 🤍❤️🤍

19 лістапада 2021 г. у Teatr Modrzejewskiej w Legnicy прайшла польская прэм'ера спектакля «ГАЛАСЫ НОВАЙ БЕЛАРУСІ» рэж. Лукаша Каса, паводле п'есы Андрэя Курэйчыка

Спектакль можна ўбачыць у гэтыя выхадныя: у пятніцу, суботу і нядзелю а 19.00

Квіткі
: https://www.teatr.legnica.pl/bilety

У спектаклі мы не чуем медыйную шуміху ці прапагандысцкія крыкі, а галасы рэальных людзей, вядомых па імені і прозвішчы. Гэта людзі, якія заплацілі высокую, часам нават самую высокую цану за свой супраціў несправядлівасці і хлусні. Давайце не дазволім каб іх ахвяры сталі проста яшчэ адной інфармацыяй. Не будзем абыякавымі да пакутаў беларусаў.

«Гэты тэкст - калектыўнае прызнанне краіны, якая была збітая і прыгнечаная, сутыкнуўшыся з прыніжэннем і смерцю», Андрэй Курэйчык.

Са жніўня мінулага года Андрэй Курэйчык з'яўляецца адным з членаў Каардынацыйнай рады па перадачы ўлады ў Беларусі. Тут можна паслухаць выказванне драматурга: www.bing.com/videos/search?q=андрей+курейчик&docid=20756859865131&mid=3F29BE17B94A9C39