Get Mystery Box with random crypto!

Шукаеце працу? Вам патрэбна дафінансаванне да курсаў польскай | Інфармацыя, мерапрыемствы, акцыі беларусам Уроцлава 🤍❤️🤍

Шукаеце працу? Вам патрэбна дафінансаванне да курсаў польскай мовы? Вы не можаце пачаць працаваць па прафесіі, таму што ў Вас няма настрыфікацыі дыплёму?
У гэтую пятніцу (22.07) ад 9:00 да 14:30 у @Przejście Dialogu Вы зможаце пагутарыць з экспертамі з @Centrum Informacji i Planowania Kariery Zawodowej i @EURES Dolny Śląsk, якія адкажуць на Вашыя пытанні, прадставяць прапановы працы і падзеляцца карыснай інфармацыей, якая паспрыяе ў пошуках працы.
У 11:00 кансультанты Ніжнесілезскага ваяводскага ўпраўлення працы правядуць майстар-клас «Маё рэзюмэ - мая візітоўка» аб тым, як эфектыўна прадставіць сваю адукацыйную і прафесійную гісторыю і на што звяртаюць увагу рекруцёры. Жадаеце абмеркаваць уласнае рэзюмэ? Вазьміце яго з сабой і скарыстайцеся індывідуальнымі кансультацыямі з гэтай нагоды.