Get Mystery Box with random crypto!

Мая колішняя выкладчыца Наталля Дуліна аддзеленая ад нас мурам | Dynko

Мая колішняя выкладчыца Наталля Дуліна аддзеленая ад нас мурамі, але я вось такую аптымістычную згадку пра яе вычытаў у Галіны Казіміроўскай, якая перасяклася на ёй з Акрэсціна.
"Позна ўвечары «зайшла ў хату» новая арыштантка. І гэта была Дуліна Наталля Алегаўна — звольненая выкладчыца МДЛУ. Я яе адразу пазнала, гэта такі светлы, вытанчаны, адукаваны, добры і неверагодны чалавек, які адразу ўлюбляе ў сабе. І тут, у камеру насупраць, куды ў нас выходзяць дзіркі-«кармушкі», у дзвярах заводзяць новенькіх чатырох дзяўчат. І аказалася, што гэта студэнты МДЛУ, і яны адразу пазналі сваю настаўніцу. І вось, з нашага боку ў дзірку высунулася Дуліна, а з таго — яе студэнткі, і яны спрабуюць падтрымаць адна адну…. Тут толькі слёзы".