Get Mystery Box with random crypto!

15 сакавiка — найважнейшая дата ў святочным календары беларуса | Белая Русь Дрибинщины

15 сакавiка — найважнейшая дата ў святочным календары беларусаў — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень у Дрыбiнскiм райвыканкаме адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, і  ў гэты дзень стала добрай традыцыяй урачыста ўручаць пашпарты юным грамадзянам нашага раёна. 
Свой галоўны дакумент — пашпарт, які дае права называцца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, удзельнічаць у прыняцці лёсавызначальных рашэнняў атрымалі лепшыя вучні школ раёна.

Галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь маладыя людзі атрымалі з рук старшыні райвыканкама Ірыны Стрэчын і начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэя Ткачова.