Get Mystery Box with random crypto!

«Кар’ера Доктара Рауса» Чацвер, 14 ліпеня 2022 Гэты водгук я | Matusewitsch

«Кар’ера Доктара Рауса»

Чацвер, 14 ліпеня 2022

Гэты водгук я бы хацела пасведчыць не фільму, не кнізе, а пастаноўцы. Я першы раз за доўгі час схадзіла у тэатр і вельмі сумую, што наступны раз схаджу туды толькі ў канцы жніўня. Наконт сэнсу спектакля: кожны для сябе нешта вызначыць. Нехта перагледзіць свой погляд на беларускую мову, нехта правядзе паралелі паміж сюжэтам і рэальнасцю, нехта проста пасмяецца, а нехта, як, напрыклад, я, выйдзе са слязамі на вачах.

Слёзы былі і ад захаплення (каб вы толькі бачылі, які там акцёрскі склад…асабліва галоўны герой..:), і ад суму, бо сюжэт завязаны на бедным пісьменніке, які па меркаваннях рэжысёраў, нарадзіўся не ў тыя часы і хацеў выканаць сваю мару (распаўсюджыць мову, якую разумелі бы некалькі народаў разам), але з-за недахопу падтрымкі, ездзіў па розных гарадах, каб знайсці яе, і ў выніку быў прызнаны здраднікам за тое, што не ведаў к якой нацыі сябе аднесці. Ён не ведаў, хто ён такі. Ён не ведаў, як данесці да людзей, што ён не паляк, не рускі, а беларус!

Хоць набыць квіткі было даволі цяжка (да-да, салдаўт быў яшчэ ў пачатку чэрвеня) і мы сядзелі на прыстаўных крэслах, але гэты экспірыянс застанецца ў маёй памяці надоўга.

Мой вынік такі: калі вы хоць трошкі зразумелі сэнс, то схадзіць абавязкова патрэбна! І я вам абяцаю, слоў каб апісаць ўсю глубіну падзей зусім не будзе, а толькі ком ў горле і прыемнае пачуцце, што гэтыя два часы вы пражылі недарэмна.

Пятніца, 15 ліпеня 2022

Пару хвілін назад я даведалася, што гэту пастаноўку збіраюцца зняць з пракату, бо палічылі яе правкацыйнай. Гэта ў чарговы раз даказвае пра тое, што гэта твор мастацтва (які, на жаль, зусім не шануецца ў нашай краіне).

———————
Юля