Get Mystery Box with random crypto!

«Сьвяты Вечар 2000» ― беларускі супольны музычны праект, які б | ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ

«Сьвяты Вечар 2000» ― беларускі супольны музычны праект, які быў выдадзены ў 1999 годзе. Вокладку для CD стварыў Міхал Анемпадыстаў. Музыкі ўвесь лістапад 1999 году працавалі ў студыі Белдзяржтэлерадыё. 
Аўтар ідэі альбома ды распрацоўшчык ягонай канцэпцыі Алесь Суша ператварыў музыкаў розных гуртоў і нават розных стылістычных накірункаў у адзіны калектыў, вынікам працы якога і стаў гэты рэліз.
Многія ведаюць пра песню Памідорава “Цуд на Каляды”, якая акурат выйшла на альбоме «Сьвяты Вечар 2000». Праз больш чым 15 гадоў песню пачалі спяваць у дуэце Памідораў і малады гурт Trubetskoy.  Знакаміты твор Франца Шубэрта «Ave Maria!» і геніяльная «Ціхая ноч» Ёзэфа Мора загучалі нарэшце і па-беларуску. 
У 2003 годзе выйшла другое выданнне складанкі, на якой можна знайсці і “Палац” з беларускамоўным Jingle bells і панк-рокераў “Нейра Дзюбель” 

Спампаваць альбомы: https://disk.yandex.by/d/VAbn9Y6FRvxc9Q?w=1