Get Mystery Box with random crypto!

У дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча змяшчаем тры песні н | ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ

У дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча змяшчаем тры песні на вершы паэта.

1. Ulis – Жаўранак (2003)

Легендарны беларускі гурт Ulis для многіх асацыюецца з песнямі на словы Фелікса Аксёнцава і Славы Кораня, але ў творчай скарбонцы гурта ёсць песні і на словы Уладзіміра Караткевіча. Адна з каторых "Жаўранак". Раім паслухаць яшчэ і "Падмогі".

2. Neuro Dubel – Папараць-кветка (2004)

У адным са сваіх інтэрв’ю лідар гурта “Neuro Dubel” Аляксандр Кулінковіч прызнаўся, што Уладзімір Караткевіч яго сапраўды зачапіў. Прапануем паслухаць "Папараць-кветку". Але ёсць яшчэ і песня "Скрыпка дрыгвы".

3. Sciana – Павешаным у 1863 г. (2002)

Верш “Павешаным у 1863 г.” з’яўляецца адным з самых папулярных сярод беларускіх музыкаў. Песні на гэты верш запісалі Лявон Вольскі і Алесь Дзянісаў. Але яшчэ ў 2002 годзе словы верша адгукнуліся берасцейцам з гурта Sciana. Вось што ў выніку атрымалася.

Ютуб-канал "Перапёлка" сабраў 2 гадзіны песняў на вершы Караткевіча.