Get Mystery Box with random crypto!

Нядаўна ў твітары абмяркоўваліся самыя горшыя канцэрты. І быў | ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ

Нядаўна ў твітары абмяркоўваліся самыя горшыя канцэрты. І быў узгаданы канцэрт-прэзентацыя альбома «P*rna» гурта MAUZER.
За дзень да канцэрта разляцелася навіна «Даскакаўся! Рокер Ян Маўзер зламаў нагу, а таму дасць у Мінску Unplugged.»

Канцэрт у клубе «Рэактар» сабраў пару соцень чалавек. Было відавочна, што яны прыйшлі паслухаць не AKUTE, якія выйшлі на сцэну першымі, а іншую магілёўскую каманду — MAUZER. Хаця прысутнічала цікавасць і да гурту, які паўстаў на рэштках «Глюкаў».

МAUZER гралі ў дзве гітары. Гурт тады пакінулі два музыкі. Яны сышлі ў IOWA. Янка стараўся падбадзёрыць усіх: «Затое я нарэшце займуся тым, што люблю акрамя сэксу — пачытаю вершы».
Але які канцэрт без слэму, хоць публіка і падтрымлівала Янку ў акустычных спевах. Адыграць цалкам у акустыцы новы альбом немагчыма, хоць некалькі песень прагучалі.

Калі музыкі пакідалі сцэну, фанаты пачалі крычаць: «Пакажы пералом!»

Што мусіў зрабіць MAUZER у той дзень зрабіла Sciana. Тыя, хто сабраўся сыходзіць зусім, прымусілі вярнуцца берасцейскія музыкі. Гурт запаліў. Канцэрт ператварыўся ў прэзентацыю іх новага альбома «Кропка вяртання».

ПАСЛУХАЦЬ АЛЬБОМ P*RNA
СЛУХАЦЬ «Кропка вяртання» гурта Sciana