Get Mystery Box with random crypto!

Навіна як показка Адплачвайце цыбуляй у крамах Манілы: На | Дабранам

Навіна як показка

Адплачвайце цыбуляй у крамах Манілы: На Філіпінах цыбуля стала даражэй за мяса, у крамах зьявілася опцыя – аплата цыбулінамі.
Нічога незаконнага: дзясяткі філіпінцаў з цыбуляй у кішэнях прыйшлі ў краму ў Маніле і набылі розныя прадметы хатняга ўжытку — скарыстаючы зорную агародніну Філіпін. Патэльні, падстаўкі для душа, асьвяжальнікі паветра і г.д. прадаваліся па акцыйным кошце ў адну цыбуліну. Была й палка з керамічнымі вазамі й падсьвечнікамі, якія прадаюцца па дзьве штукі за цыбуліну. На «новую валюту» можна купіць максымум тры тавары. Філіпіны трапілі на першыя палосы ґазэт з цыбульнай тэмай напачатку году, калі кошт на сьціплую агародніну дасягнула каласальных 600 пэса за кіляграм – даражэй за мяса і курыцу. Крыза моцна стукнула па філіпінцах, і ўсё ж яны прыдумалі некалькі пацешных выхадаў з сытуацыі. Адна нявеста, прыкладам, выйшла замуж з букетам цыбулі, іншая пара выбрала гэту агародніну ў якасьці вясельных сувэніраў

Інфаграфіка, мапы й тэсты
@planetaziamla