Get Mystery Box with random crypto!

Беларускае войска прыдзецца ствараць па новай, ад пагонаў на б | КБН

Беларускае войска прыдзецца ствараць па новай, ад пагонаў на брытанскі або нямецкі(натаўскі) узор, да сістэмы кіравання узбраення і адукацыі афіцэраў ды курсантаў.
На тэхніцы 70-80х гадоў нават мадэрнізаванай доўга не працягнеш, пад прафесіянальнага вайсковага трэба прафесіянальная тэхніка, а гэта не АК-74 ды Т-72, трэба будзе або распрацоўваць самім тое што здатнае будзе зрабіць ВПК, або купляць за мяжой за вялікія грошы, а гэта з улікам войска у 100 тысяч мільярды даляраў.
Тая ж Грузія будуе завод каторы будзе выпускаць зброю (амерыканскую) па ліцэнзіі, у Польшчы даўно ўжо выпускаюць фінскія БТРы і польскія САУ, карабін Грот на нямецкай базе.
У краін Балтыі зусім нічога не было пасля выхаду з СССРані, усё пачыналі з нуля на першых парах, праз дапамогу ад захада, ужыванай тэхнікі з краін Скандынавіі ЗША ды Нямеччыны. Цяпер у іх ёсць добрая зброя якую яны кожны год закупаюць ад нямецкіх ды амерыканскіх аўтаматаў да высокаточных САУ нямецкага карэйска ды амерыканскага вырабніцтва.
Таму і нам трэба будзе уваліць не адзін мільярд у войска, і мець гадавы бюджэт на войска мільярдаў 5-10 з улікам небяспечнага суседа.