Get Mystery Box with random crypto!

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЗАЎВАГІ МІМАХОДЗЬ Вызваленьне Пратасевіча пад х | КБН

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЗАЎВАГІ МІМАХОДЗЬ
Вызваленьне Пратасевіча пад хатні арышт пацьвярджае, што воляй Лукашэнкі самалёт пасадзілі з "маскоўскім намерам" (які спрацаваў), каб ізаляваць Лукашэнку і справакаваць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Маладзён Пратасевіч зусім ня тая постаць, каб за яе так рызыкаваць і прымусова апускаць чужы самалёт. Пратасевіча (акрамя, магчыма, некаторых журналістаў) ніхто ня ведаў. Гэта службовая асоба. Цяпер рэжым хоча выціснуць прапагандысцкую выгаду са сваёй памылкі.
Пратасевіча схілілі да супрацоўніцтва, спускаюць справу на тармазах. Праўда, вялікай карысьці рэжым тут ня знойдзе. Каб ісьці дарогай Васкрасенскага (куды ён ужо збочыў), Пратасевічу трэба стаць як мінімум дарослым мужчынам і арыентавацца ў палітыцы. Становішча яго кепскае. Гэта той шлях здрады, які прыводзіць да растаптаньня асобы (якая яшчэ толкам і не сфармавалася). З боку рэжыму гэта гвалт над чалавекам, несувымернае ўжываньне ўлады.
25 чэрвень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК