Get Mystery Box with random crypto!

Шматгадовы будаўнік антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі Павел Л | КБН

Шматгадовы будаўнік антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі Павел Латушка заклікаў заўзятараў выкарыстоўваць на чымпіянаце Еўропы па футболе беларускую сімволіку.

Проста нагадаем, што на службу да ўзурпатара Пал Палыч прыйшоў у 1995 годзе. Тады ж нацыянальнае, па волі ўзурпатара і па яго ж версіі, перастала быць дзяржаўным. Латушка пасля гэтага знаходзіўся на службе яшчэ ажно да 2020 г.

Калі некаму падаецца, што Пал Палыч гэтым заклікам прызнае правал сваей чарговай ініцыятывы Цвет против Тьмы (падтрыманая штабам Ціханоўскай), то вы памыляецеся. Закаханыя ў Расею зрэдку прызнаюць свае лахаўство.

Спробаў замяніць нацыянальную сімволіку нейкімі іншымі колерамі яны ня спыняць ніколі.

Проста заклікаць на спартовых мерапрыемствах выкарыстоўваць белыя анучы, было б зусім "палівам".