Get Mystery Box with random crypto!

Эрзянскі пісьменнік і грамадскі дзеяч Баляень Сырэсь лічыць, ш | КБН

Эрзянскі пісьменнік і грамадскі дзеяч Баляень Сырэсь лічыць, што беларусы і народы Расіі знаходзяцца ў падобным становішчы.
Беларусь з’яўляецца часткай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі — гэта юрыдычна. А фактычна — часткай г.зв. рускага свету, дзе пануе руская мова і культура. Фармальна незалежная Рэспубліка Беларусь праводзіць моўную палітыку, якая забяспечвае развіццё рускай мовы і маргіналізуе беларускую. І гэта палітыка нічым не адрозніваецца ад палітыкі ўлад Расіі ў Рэспубліцы Мардовія, дзе карэнныя народы эрзя і мокша не маюць амаль ніякіх правоў на развіццё ўласных моў і культур.
***
Баляень Сырэсь: — Адхіленне Лукашэнкі ад улады — гэта важная, на гэты момант першарадная, але тактычная задача. Яна не вырашае пытанне пра будучыню існавання Беларусі і беларусаў як народа.
Стратэгічныя задачы беларускага дзяржаўнага будаўніцтва гэта: адмова ад палітыкі русіфікацыі. Дэкамунізацыя. Адраджэнне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Распаўсюджванне беларускай мовы ў адукацыі і сферы дзяржкіравання. Адмова ад ілжывай савецкай гісторыі — прызнанне пераемнасці беларускай дзяржаўнасці ад Беларускай Народнай Рэспублікі. Адраджэнне беларускіх традыцый. Аўтакефалія Беларускай праваслаўнай царквы. Геапалітычная пераарыентацыя на Захад. Стратэгічны саюз з балтыйскімі дзяржавамі, Украінай, краінамі Брытанскай садружнасці. Агульнасць праблем нашых моў выклікае і падобныя шляхі вырашэння гэтых праблем і выжывання нашых народаў.