Get Mystery Box with random crypto!

Чалы LIVE #25 (9 кастрычніка 2021) 1. Людзі з буйнымі зберажэ | ЧСВ на пальцах

Чалы LIVE #25 (9 кастрычніка 2021)

1. Людзі з буйнымі зберажэннямі забралі грошы з валютных дэпазітаў, падумалі пару месяцаў і пачалі інвеставаць у нерухомасць. Таму і курс белкі расце. Але усе чакаюць дэвальвацыі - таму такая вялікая розніца паміж валютным і рублёвымі дэпазітамі.

2. World Bank верыў-верыў у беларускую эканоміку, але цяпер перастаў. Таму што патэнцыял у яе класны, але не рэалізуецца. У крызісе 2015 была падушка роста валютных даходаў насельніцтва 12-14 - зараз будзе такі ж па глыбіні крызіс, але падушкі ўжо ня будзе.

3. Карычы былі карыснымі АГЛ, калі яны былі пасярэднікамі з цывілізаваным бізнэс-светам. Цяпер яны яму не патрэбныя, таму магчыма ён ад іх і пазбавіўся.

4. МВФ быў дрэнным, калі валіў Грэцыю, але цяпер выправіўся і будзе істотным калі прыйдзе даўгавы крызіс развіваючыся краін.

5. Крыпту чакае крах. Гэта ўсё бурбалка. Таксама цяжка будзе фэйсбуку. ЧСВ усё гэта прадказваў. І Тэсле кранты бо хлусілі па autonomous driving.

6. Вартасць парадаў Іасуба (рана/позна бяжаць у абменнікі) па валютных курсах раўна 0. Але гэта сяброўскі папрок. Таксама і палітаналітыкі даюць бессэнсоўныя прагнозы пад лінейку. Намагацца абваліць курс няма сэнсу, бо можна так толькі згубіць грошы.

7. Калі АГЛ кажа пра сацапытанкі - ён ніколі не кажа пра тое, як ішоў падлік галасоў і які рэальна быў вынік выбараў. Галоўная праблема сведак секты 80% - дзе 80%? Лічбы тых, хто за АГЛ нельга параўноўваць з тымі, хто за пратэст- бо яны не маблізуемыя, не матываваныя і не паліт суб’ект.

8. АГЛ шукае сваю базу і яму прыходзіцца казаць ужо пра патрэбкааперацыю як інструмент сувязі з глыбінным народам (вёскі да 10 чалавек).

9. Рэжым АГЛ - касплей на позні сталінізм, што па сутнасці архаічны адказ на выклікі сучаснасці. Узяць з Захада ўсю тэхніку і павярнуцца да яго задам.

10. ЧСВ прапаноўваў канцэпцыю прэвентыўнага канфармізма - знешняя лаяльнасць і фіга ў кармане, яшчэ з савецкіх часоў.

11. Астапеня і Коршунаў не так і не там шукаюць людзей якія за ўладу. Не трэба пытаць у іх пра палітыку, трэба пытаць іх пра спажывецкія паводзіны, як Вардамацкі.

12. Калі ўлада згубіла сувязь з народам, то ў народа ёсць два рэжыма як у Пушкіна было "народ безмолвствует" і "бунт бессмысленный и беспощадный". І ўладзе прыходзіцца гадаць, калі другі рэжым уключыцца, і яна становіцца ўсё больш папулісцкай - таму і АГЛ кажа пра "не даць цэнам вырасці, а тое сапраўдная рэвалюцыя будзе".

13. Але такія падзеі, якіх баіцца АГЛ - гэта будзе дрэнны варыянт і наадварот контррэвалюцыя супраць буржуазна дэмакратычнай феміністычнай рэвалюцыі. Замена дракона на дракона.

14. Напружанне нарастае, і АГЛ адчувае свае слабыя месцы і па сутнасці прызнаецца ў тым, як не працуе больш сістэма сувязі яго з глыбінным народам.