Get Mystery Box with random crypto!

​​Першае паседжанне беларуска-польскага прэс-клубу! 30 чэрвен | Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​Першае паседжанне беларуска-польскага прэс-клубу!

30 чэрвеня адбылося першае паседжанне беларуска-польскага прэс-клубу ў Варшаве!
Адным з ініцыятараў дадзенага мерапрыемства стаў Цэнтр Беларускай Салідарнасці.

Гасцямі імпрэзы сталі кіраўнік НАУ Павел Латушка, эканаміст і член штабу Святланы Ціханоўскай Алесь Аляхновіч і адзін з заснавальнікаў ЦНІ Рыгор Астапеня. Цэнтральнымі тэмамі дыскусіі сталі эканамічныя рэформы ў Беларусі, магчымы ўплыў санкцыяў на эканамічнае і палітычнае жыццё нашай краіны, а таксама новыя сацыялагічныя дадзеныя, атрыманыя Chatham House. У другой частцы мерапрыемства адбылася нефармальная імпрэза ў гонар дзесяцігоддзя Press Club Belarus.

Варта нагадаць, што кіраўніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая па сённяшні дзень знаходзіцца пад арыштам па сфабрыкаванай і палітычна матываванай крымінальнай справе. Цэнтр Беларускай Салідарнасці патрабуе вызвалення Юліі Слуцкай і ўсіх палітзняволеных у нашай краіне