Get Mystery Box with random crypto!

1 верасня – гэта і наша свята! Для Цэнтра беларускай салідарн | Цэнтр Беларускай Салідарнасці

1 верасня – гэта і наша свята!

Для Цэнтра беларускай салідарнасці Дзень ведаў зусім не чужое свята! Ужо больш за паўтара года ў нашых сценах адбываюцца заняткі школы выходнага дня для беларускіх дзетак у Варшаве.
З пачаткам вайны мы прынялі дзясяткі ўкраінскіх вучняў, якія наведвалі заняткі нашага Цэнтра апекі. Акрамя таго, пры школцы працуе памочніца па адукацыі, якая дапамагае сем'ям знайсці месца ў школе ці дзіцячым садочку, а таксама вырашае ўзніклыя праблемы ў гэтай галіне.

Дзякуючы працы нашых настаўнікаў беларускія і ўкраінскія дзеці вывучаюць родныя і замежныя мовы, малююць, вучацца музыцы і ходзяць на экскурсіі, знаходзяць новых сяброў і добра бавяць час!

Шчыра дзякуем настаўнікам і асабіста дырэктарцы школы ЦБС Хэлене Родзінай за іх вялізную працу, а таксама ўсім, хто дапамагаў у яе дзейнасці ўвесь гэты час!