Get Mystery Box with random crypto!

​​ Канцэрт у падтрымку Палка Каліноўскага ў Варшаве! Калі: 6 | Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​ Канцэрт у падтрымку Палка Каліноўскага ў Варшаве!

Калі: 6 жніўня, 17:00-20:00
Дзе: plac Defilad, Варшава
Уваход вольны!

Вас чакаюць выступы:

Кацярыны Ваданосавай
Пятра Клюева
The Superbullz
TyapinCrew
Znich
Гурта 23.34

Вядучы мерапрыемства Дзмітрый Танковіч!

Ужо ў наступную суботу, 6 жніўня, у самым сэрцы Варшавы пройдзе канцэрт у падтрымку беларускіх добраахвотнікаў з Палка Каліноўскага, якія зараз дапамагаюць братняй Украіне бараніць незалежнасць краіны ад пуцінскага ўварвання. Ініцыятарам мерапрыемства стаў Цэнтр беларускай салідарнасці пры падтрымцы мабілізацыйнага цэнтра Палка Каліноўскага і мэрыі Варшавы! Падчас канцэрту ў кожнага будзе магчымасць без пасярэднікаў зрабіць ахвяраванне на дапамогу беларускім добраахвотнікам. Прыходзьце самі і не забудзьце ўзяць з сабой сяброў разам з нашымі сцягамі! Жыве Беларусь! Слава Україні!