Get Mystery Box with random crypto!

Запрашаем на выставу «Беларусь на целе» Дзе: Цэнтр беларускай | Цэнтр Беларускай Салідарнасці

Запрашаем на выставу «Беларусь на целе»

Дзе: Цэнтр беларускай салідарнасці, Варшава, Oleandrów 6/2
Адкрыццё: 5 жніўня, 18:00
Уваход бясплатны!


Ужо ў наступную пятніцу ў рамках Дзён беларускай культуры адбудзецца фотавыстава, прысвечаная гісторыі татуіровак беларусаў, якія яны зрабілі сабе пасля перажытых падзей 2020 года, змушанага пераезду, рэпрэсій ці вайны.

За гэтымі здымкамі стаяць па сапраўднаму гераічныя, сумныя і адначасова кранаючыя падзеі, лёсы людзей і цэлых сем’яў, наша гісторыя і наша будучыня. Гэтую выставу нельга прапусціць! Да сустрэчы, сябры!