Get Mystery Box with random crypto!

Менавіта Скарына першым і пасадзіў у Батанічным садзе ў Празе, | Цэнтр Беларускай Салідарнасці

Менавіта Скарына першым і пасадзіў у Батанічным садзе ў Празе, дзе быў галоўным садоўнікам, лімон і апельсін. Па меркаванню некаторых вучоных знак Сонца і Месяца – гэта яго аўтапартрэт. На занятках, прысвечаных Францішку Скарыну дзеткі даведаліся многія нечаканыя факты з жыцця нашага асветніка і першадрукара, расшыфроўвалі яго знакаміты знак паяднаных Сонца і Месяца, малявалі свае сімвалы, якія раскрывалі нас як асобаў, стварылі фантастычна-казачны спектакль пра Скарыну, які змагаўся ў Празе супраць цмока. Вось так кожную суботу ў нас праходзяць інтэрактыўна-тэтралізаваныя ўрокі, прысвечаныя выдатным беларускім дзеячам, якія праводзіць Васіль Дранько-Майсюк. Запрашаем у наступную суботу!