Get Mystery Box with random crypto!

​​ «Займальная літаратура» для беларускіх дзетак у Варшаве! К | Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​ «Займальная літаратура» для беларускіх дзетак у Варшаве!

Калі: кожную суботу, 16:00-18:00
Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6 дамафон 2
Запрашаем на бясплатныя заняткі ўсіх дзетак ва ўзросце ад 6 гадоў! Уваход вольны!

Школьныя заняткі вельмі часта адбіваюць у дзяцей усялякую цікавасць да літаратуры і мастацтва. Састарэлыя методыкі і падыходы не даюць плёну. Гэтак не павінна быць! Дзякуючы нашым тэатралізаваным ігравым заняткам вашыя дзеткі на ўсё жыццё палюбяць свет беларускай мовы!

На занятках мы будзем:

- праходзіць самыя цікавыя творы айчынных літаратараў
- ствараць на аснове пройдзенага матэрыялу ўнікальныя спектаклі
- вывучаць беларускую мову
- развіваць памяць
- прыдумляць на аснове лепшых твораў айчынных пісьменнікаў гульні і тэматычныя святы

Вашыя дзеці навучацца:

- цудоўна разбірацца ў класічнай беларускай літаратуры
- выдатна гаварыць па-беларуску
- працаваць у камандзе
- ствараць розныя вобразы
- аналізаваць творы мастацтва

Заняткі праводзіць Васіль Дранько-Майсюк, які больш за сем гадоў займаецца педагогікай (беларуская літаратура, беларуская мова, акторскае майстэрства, гісторыя мастацтва, культуралогія) і прапануе свае інтэрактыўныя заняткі «Займальная літаратура!»

Да хуткай сустрэчы!