Get Mystery Box with random crypto!

Ізраільскі стартап распрацаваў тэхналёгію вырабу таннага штучн | cybulinka.

Ізраільскі стартап распрацаваў тэхналёгію вырабу таннага штучнага мяса.

Па стане на 2013 год кошт бургера з штучным мясам складаў больш за 300 тысяч даляраў. Вядома, што большая частка гэтай сумы прыходзілася на катлету “з пробаўкі”. Аднак дзякуючы стартапу Future Meats кошт штучнай катлеты ўжо складае каля $1,7.

Тэхналёгія прадугледжвае наступныя этапы: забор клетак у жывёліны, выдаленьне прадуктаў жыцьцядзейнасьці клетак з дапамогай адмысловых прыстасаваньняў, а таксама забесьпячэньне клетак актыўнымі рэчывамі для роста і фармаваньня тканак. Такі працэс паніжае выкіды вуглякіслага газу на 80%, выкарыстаньне вады і глебы на 96 і 99% адпаведна.

Стартап яшчэ ў лютым бягучага году паведамляў пра свае посьпехі, аднак тады кошт “курынага філе” складаў каля $8. Летам была адкрытая першая фабрыка і кошт панізіўся да $4. А зараз адбылося пашырэньне вытворчасьці і атрымаўся кошт, ніжэйшы за звычайнае мяса.