Get Mystery Box with random crypto!

Ашаламляльную выяву ўдалося атрымаць аўстралійскім астраномам | cybulinka.

Ашаламляльную выяву ўдалося атрымаць аўстралійскім астраномам з дапамогай радыётэлекскопа ASKAP. На здымку можна бачыць суседа нашай галяктыкі – Малое Магеланава воблака ў беспрэцэдэнтнай выразнасьці.

Дзякуючы здымку навукоўцы пабачылі ўсе дробнамаштабныя структуры воблака, а гэта дае большае разуменьне ролі вадарода ў эвалюцыі галяктык. Напрыклад, тут можна пабачаць дзіркі ўнутры газа, што сведчыць пра ўзаемадзеяньне вадарода са звышновымі зоркамі.