Get Mystery Box with random crypto!

Як бы гэта сумна і жудасна не гучала, але пэўная 'Гульня ў кал | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Як бы гэта сумна і жудасна не гучала, але пэўная "Гульня ў кальмара" - гэта следчыя ізалятары і месцы зняволення, куды апошнія 1.5 года рэгулярна трапляюць не толькі актывісты, але і простыя людзі. Што толькі "сілавікі" не прымушалі рабіць тых, каго проста схапілі на вуліцах (нават не трэба выцягваць уначы з кватэр, як піша Rerum Novarum). Прызам ва ўсіх гэтых гульнях былі магчымасці выжыць і нават выйсці. За парушэнні "правілаў гульні", хай і не так часта як у серыяле, але таксама была і ёсць смерць.

Калі ж дакранацца самага серыяла, то не спадабалася, як там абгулялася тэма рэлігіі. Гэта, мабыць, ужо такая тэндэнцыя: усюды, дзе так ці інакш ёсць намёк на "левізну" і засуджэнне капіталізму, найхутчэй, глядач убачыць і засуджэнне рэлігіі. Калі пасля чарговай "гульні" ў аднаго з персанажаў у здзеклівай форме пытаюць, " ну і дзе ён, твой Бог". Робіцца выяўна, што аўтары абсалютна не ўнікалі ў сэнс вучэння Хрыста, наіўна мяркуючы, што мы, хрысціяне, здымаем з сябе адказнасць за тое, што адбываецца наўкола, перакладаючы яе на Бога.

Абыграна гэта было сякерна, аднак, некаму пэўна спадабалася.


"...І сказалі: мужы Галілейскія! Што вы стаіце і глядзіце на неба? Гэты Езус, што ўзнёсся ад вас на неба, прыйдзе гэтаксама, як вы бачылі Яго, калі ўзносіўся на неба. Тады яны вярнуліся ў Ерузалем з гары, якая называлася Аліўнай, што бліз Ерузалема, на адлегласці суботняга дня хады..." (пар. Дз 1, 9–12)