Get Mystery Box with random crypto!

І РКЦ і БПЦ развязваюць свае ўласныя задачы... Ну, з БПЦ усё | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

І РКЦ і БПЦ развязваюць свае ўласныя задачы...

Ну, з БПЦ усё зразумела.

А Канстанцінопаль, нягледзячы на выяўна нехрысціянскія паводзіны ўлад, у тым ліку па дачыненні да палітычна актыўных праваслаўных, і ўсе размовы, якія гучалі раней, пра прадастаўленне праваслаўным Беларусі аўтакефаліі, наогул маўчыць. Гэта таксама зразумела: на Фанары займаюцца Украінай.

А вось у Рыма і гэтай адгаворкі няма. Застаецца два тлумачэнні: ці нашы біскупы недастаткова актыўна даносяць беларускую позву да Таты Францыска і Дзярждэпартамента Ватыкана, ці ў Ватыкана ёсць свая стратэгія, і згодна з ёй час рашучых выказванняў па Беларусі яшчэ не наступіў, але важна паспець умацаваць пазіцыі. Тым жа канкардатам, прыкладам. У другім выпадку было б добра, калі б нашы іерархі неяк растлумачылі гэта вернікам, для того каб быў хоць нейкі дыялог, а не расчараванне з аднаго боку і маўчанне іншай. Бо пытанне ў тым, каб у беларускіх каталікоў, якія пакутуюць разам з усім народам, хапіла цярплівасці і веры на ўвесь час рэалізацыі меркаванай стратэгіі...