Get Mystery Box with random crypto!

Усё пачынаецца з хросту. Разважанне пра хрост ды пра тое што н | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Усё пачынаецца з хросту.
Разважанне пра хрост ды пра тое што не так з словамі мітрапаліта Веніяміна?

Абвяшчэнне Евангелля пачалося з хросту Ісуса. Ён прыняў яго ад Яна Хрысціцеля на рацэ Іардан.
І наша хрысціянскае жыццё пачынаецца таксама з хросту. Што праўда, наш хрост, якім мы хрысцімся ў хрысціянскай Царкве, адрозніваецца ад хросту святога Яна Хрысціцеля. Мы прымаем хрост Хрыстовы і хрысцімся ў імя Святой Тройцы. 

Ісус хрысціўся ў Яна, каб, распачынаючы справу збаўлення свету, узяць на сябе грахі ўсяго чалавецтва. Таму і гучаць гэтыя словы з вуснаў Хрысціцеля: "Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету». (Ян 1,29) 

Нас жа хрысціць сам Ісус і, згодна з выкананнем прароцтва св.Яна Хрысціцеля, робіць гэта не вадой але "Духам Святым і агнём" (пар. Лк 3,21). 

Ісус прыняў хрост Яна, каб увесь цяжар грахоў свету занесці на крыж. Мы прымаем хрост, каб вызваліцца с-пад цяжару грахоў. І, дзякуючы хросту, атрымоўваем свабоду дзецей Божых.  

Хрост, гэта той момант унутраных пераменаў пад-час якіх, як кажа Ісая, "бязбожны пакіне шлях свой, а чалавек беззаконны ­— свае намеры..." (Іс 55, 5)

Чалавек робіць такія радыкальныя перамены, бо верыць у жыццё вечнае. 

Разважаючы пра самую сутнасць хрысціянства, зацытую вам словы мітрапаліта Веніяміна, якія ён прамовіў пад-час свята Хрыстовага Нараджэння:
«... Спаситель мира пришел на землю. Он явил пример Своей высокой любви, сострадания человечеству, которым мы должны следовать, живя в согласии и взаимном уважении, совершая свой дальнейший жизненный путь для пользы ближних во благо нашего Отечества». 

Так вось скажу адназначна.
Не, не для гэтага прышоў Збаўца, не для таго, каб мы затрымаліся на дабротах жыцця зямнога ды думалі толькі пра "наше отечество", але каб мы, стаўшы дзецьмі Божымі, у спадчыну атрымалі Валадарства Божае. Бо напісана "так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае." (Ян 3,16) 

Зямны свет для хрысціяніна важны, таму Апостал Павел заахвочвае Ціта "каб мы, адрокшыся ад бязбожнасці і пажадлівасці свету, жылі ў цяперашнім жыцці разважліва, справядліва і пабожна" (Ціт 2,12), але матывам ёсць не асягнення "блага отечества" але каб "мы сталі ... спадкаемцамі вечнага жыцця." (Ціт 3,7). 
Адпаведна, не хрысціянін са сваімі прынцыпамі мае дапасоўвацца да правілаў гэтага свету, але вернік  мае трансфарміраваць на ўзор Божага ладу сапсаваны грахом свет. Хрысціянін, як той майстар гадзіннікаў, мае сваім жыццём наладжваць правільнае ўзамадзеенне ўсіх працэсаў у свеце.
Толькі ў адрозніванні ад майстра, веруючы не мае права пайсці на абед, ды сказаць: "а зараз мяне не цікавіць тое што свет пачаў барахліць, я адпачываю". 

Той, хто народжаны ад Бога, 24 гадзіны на суткі робіць дабро і змагаецца са злом ды яго перамагае. Як кажа Апостал Ян: "Бо ўсё, што народжана ад Бога, перамагае свет. І гэтай перамогай, якая перамагла свет, ёсць наша вера. Хто ж перамагае свет, калі не той, хто верыць, што Езус ёсць Сынам Божым?" (1 Ян 5, 5-6) 

Наша хрысціянства заканчваецца ў той самы момант, калі мы, замест таго, каб даваць сведчанне дабру, апраўдваем  прысутнасць зла. З ім не змагаемся, каб яго перамагчы, але філасоўствуем аб тым, які шлях развіцця грамадства нам абраць -  эвалюцыю ці рэвалюцыю. Падаецца, ў такія моманты зло трыўмфуе. 

Ведаеце, я ніколі не кажу пра палітыку, бо Касцёл не займаецца палітычнай дзейнасцю. Але перасцерагаю Вас ад прабывання ў іллюзіях, што, вышаўшы па-за сцены касцёла, хтосьці з нас зможа захаваць камфорт і не быць у палітыцы. У такой дзейнасці кожнаму з нас наканавана прыняць удзел. Толькі некаторыя стараюцца ёй займацца будучы свядомымі свайго хрысціянскага абавязку "перамагаць свет", а вось некаторыя выбіраюць опцыю "я па-за палітыкай" і тым самым пасіўна ўдзельнічаюць у самай бруднай палітыцы, запальваючы царкам гэтага свету зялёнае святло, каб яны маглі безпакаранна тварыць беззаконні і распачынаць войны.