Get Mystery Box with random crypto!

​​Што адбылося 6 студзеня: Лукашэнка прапануе назваць перыя | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

​​Што адбылося 6 студзеня:

Лукашэнка прапануе назваць перыяд Рэчы Паспалітай — польскай акупацыяй.

​​ За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны 1400 пацыентаў з COVID-19.

Двум палітвязням змякчылі пакаранне. Іх перавялі з «хіміі» на «хатнюю хімію». Гаворка ідзе пра мінчука Яраслава Збароўскага і жыхара Брэста Уладзіміра Шурубейку. Змякчэнне пакарання было прынята ў выніку памілавання.

Палітвязень Юрый Касцюк — на волі. Ён цалкам адбыў пакаранне.

Жыхару Гродна Валянціна Панасіка прысудзілі шэсць гадоў калоніі за каментары ў чаце.

Яшчэ адзін прысуд за «счэпку» каля Стэлы вынесены. Аляксандра Дзям’янцава абвінавацілі па ч.1 артыкула 342 КК РБ. Іск "Мінсктранса" суд не задаволіў.

Сваякі Дзмітрыя Усхопава, які загінуў пасля затрымання сілавікамі ў Рэчыцы, пакінулі Беларусь

Казахстан:
Расійскія і беларускія вайскоўцы вылецелі ў Казахстан.
Дзясяткі ўдзельнікаў пратэстаў у Алматы былі забітыя праваахоўнымі органамі, заявіла ў чацвер прадстаўнік Дэпартамента паліцыі горада Салтанат Азірбек.