Get Mystery Box with random crypto!

Rerum Novarum разважае адносна неабходнасці вяртання арцыбіску | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Rerum Novarum разважае адносна неабходнасці вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, пасля якога ён "захоўваючы твар" быў адпраўлены ў адстаўку і ў Беларусі пачалася фаза "нармалізацыі" Каталіцкага Касцёла:

....Але пры гэтым застаецца пытанне: ці такім неабходным было вяртанне арцыбіскупа Тадэвуша ў Беларусь, умовай чаго была ягоная адстаўка? Ці сапраўды нельга было працягваць кіраваць беларускім Касцёлам з-за мяжы?

Ці ведаеце, хто адразу ўспамінаецца? Ксёндз Барок, які нягледзячы на рэальную небяспеку не тое што "пайсці ў адстаўку" альбо спыніць сваё служэнне, а цалкам сабе сесці ў турму, адразу пасля ад'езду ў Польшчу заявіў, што абавязкова вернецца. І вось тут узнікае заканамернае пытанне. Ці варта?

Мы ўжо пісалі

...На наш пагляд - гэта самае слушнае рашэнне. Ён будзе нашмат карысней там, адкуль зможа прапаведаваць і несці сваё слова ў масы.

Напішам і зараз, выказаўшы думку не толькі канала, але і мноства беларусаў, якія яго глядзяць і шануюць.

Вы якраз той элемент, які і не дае зрабіць Касцёл зусім "нармальным" для цяперашняй узурпатарскай "улады". Будзем рады, калі вы і далей працягнеце сваё служэнне адтуль. Упэўнены, вы і самі ўсе разумееце.