Get Mystery Box with random crypto!

'Інфармацыйнае перамір'е' з католікамі? Media IQ прааналізава | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

"Інфармацыйнае перамір'е" з католікамі?

Media IQ прааналізавалі калядныя матэрыялы дзяржпраганды. Перад каталіцкім Божым Нараджэннем і непасрэдна на святы выйшаў цэлы шэраг сюжэтаў — інтэрв’ю з арцыбіскупам Станеўскім, ксёндз Віктар Захарэўскі стаў героем праекта “Хорошие люди”, трохмінутны матэрыял у прайм-тайм на АНТ пра святкаванне Раства ў Брэсце і іншыя.

Аналітык Media IQ падкрэслівае пазітыўную рыторыку і называе гэта “перамір’ем у інфармацыйнай вайне”. На наш погляд менавіта слова “перамір’е”, а не “мір” выдатна адлюстроўвае стан рэчаў.

Нягледзячы на спрыяльны святочны вобраз католікаў у СМІ, улады вельмі актыўна сачылі за парадкам ля касцёлаў. Аўтазакі традыцыйна дзяжурылі пад храмамі, а пры ўваходзе ў некаторыя святыні людзей здымалі на камеры. Падчас пастэркі ў мінскай катэдры ў дворыку курыі дзяжурылі ўзброеныя сілавікі. Просьба пробашча ксяндза Антонія Клімантовіча пакінуць тэрыторыю сустрэлася з адмовай.

Выглядае, што ўлады спрабуюць вярнуцца да медыйнага вобразу пазітыўнай супрацы з каталіцкім Касцёлам. Разам з гэтым закулісны кантроль працягвае ўзмацняцца.

@christianvision