Get Mystery Box with random crypto!

https://t.me/Barok_Rasony/430 Абсалютна згодны Таксама як і | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

https://t.me/Barok_Rasony/430

Абсалютна згодны

Таксама як і з пазіцыяй Хрысціянскай візіі. На жаль, нашы праваслаўныя браты, а дакладней іх архіпастары, у чарговы раз агучваюць максімальна расплывістую пазіцыю. Крызіс на мяжы будзе працягвацца датуль, пакуль лукашэску або не дасягне мэты (што наўрад ці), або пакуль сітуацыя не развяжацца з дапамогай краін ЕЗ. Так ці інакш, завоз мігрантаў - "выдатная" спроба прымусіць грамадскасць зрушыць фокус увагі з дыскурсу праблемных стасункаў паміж народам і "ўладай" на праблематыку "супрацьстаяння з краінамі Захаду, якія не жадаюць пускаць бедных людзей да сябе".

Наша заданне - не дапусціць гэтага зрушэння фокуса.

Жыве!