Get Mystery Box with random crypto!

Цікавыя паралелі паміж новым пастом ксёндза Вячаслава Барка і | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Цікавыя паралелі паміж новым пастом ксёндза Вячаслава Барка і інтэрв'ю адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца.

Ксёндз Вячаслаў Барак напомніў пра небяспеку камуністычнай ідэалогіі, якая, да нашага шкадавання, з'яўляецца культурным кодам цяперашняга рэжыму. Усім жа зразумела, што большасць чыноўнікаў нашага дзяржапарату з'яўляюцца выхадцамі з камсамола і КП СССР. Адпаведна, і мысленне ў гэтых людзей застаецца недзе там, на роўні канца 80-х. Туды ж яны цягнуць і цягнуць маладыя кадры, што прыходзяць на замену старым (такая ж сітуацыя і ў большасці постсавецкіх рэспублік, апроч можа Грузіі, Украіны і Прыбалтыкі).

Так вось, калі ад прадстаўнікоў "улад" мы ўжо не чакаем нічога добрага (малітоўныя дырэктывы з'яўляюцца гэтаму чарговым пацверджаннем), ад прадстаўнікоў Касцёла ўсе ж хацелася б пачуць нешта іншае.

Мы не будзем крытыкаваць таксама жорстка, як гэта зрабіла Хрысціянская візія, але ўсе ж задамо пару рытарычных пытанняў.

Няўжо біскуп Велікаселец не ўбачыў дзіўных супадзенняў паміж сваім дзяцінствам, калі ён не меў магчымасці хадзіць у касцёл поруч з домам, бо ксёндз сядзеў у турме і цяперашняй сітуацыяй, калі святары змушаны з'язджаць з краіны каб працягваць прапаведаваць, а за палітычную пазіцыю, якая адрозніваецца ад пазіцыі "партыі і ўрада" людзей папросту могуць арыштаваць?

А адстаўка Тадэвуша Кандрусевіча не напомніла яму пераследу на Каталіцкую Царкву часоў савецкай улады, ад якой ён жа, Велікоселец у пэўным сэнсе сам і пакутаваў? Ці заняцце пасады Кандрусевіча ў памен на лаяльнасць у прынцыпе яго задаволіла?

Даруйце, абяцалі быць мякчэй, аднак, не атрымваецца.

ММагчыма менавіта таму прадстаўнікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ігнаравалі нашы лісты на электронную пошту, у якіх мы хацелі даведацца, як жа быць каталіцкай моладзі ва ўмовах цяжкай сітуацыі ў краіне і куды рухацца.

Няўжо праўда для Задзiночання Беларускіх Студэнтаў, якія з радасцю нам адказалі, важней чым для чалавека, які яшчэ ў маладосці ўсвядоміў патрэбу несці людзям Боскае Слова?

Нам здавалася, што Бог ёсць праўда...

А тэзы, якія ставяць знак роўна паміж барацьбою за свабоду народа, свабоду для нармальнага жыцця ў краіне і вымогамі ЛГБТ супольнасці? І пры чым тут наркаманы і алкаголікі? Хоць пачакайце...недзе мы гэта ўжо чулі.

Аднак жа мы не маркоцімся. І дзякуем Богу за Вітольда Ашурка, ксёндза Вячаслава Барка, Дзяніса Івашына і мноства іншых выдатных людзей. Менавіта яны даюць надзею і паказваюць, што можна не баяцца і ісці за сваімі перакананнямі.

Мы ўдзячныя Богу за ўсіх актывістаў, якіх не даюць агню свабоды ў сэрцах беларусаў загаснуць.

Самае галоўнае, гэтага агню не запляміць. Помніце, пра што мы заўсёды пішам? Міласэрнасць і гатоўнасць дараваць.

Вось і ксёндз Барок кажа:

"Важна прагадаць, што хрысціяне маюць моц выганяць злых духаў. Гэтую ўладу Хрыстос дае тым, хто ідзе за ІМ абіраючы каштоўнасці Евангелля. Са злом няма чаго дыскутаваць, разважаць. Хрысціяне павінны ствараць свой парадак дня, а праз малітву, пост і пакаянне ў грахах камунізму - гнаць тых дэманаў, якія прыжыліся у сэрцах і галовах шмат якіх беларусаў."

Жыве!