Get Mystery Box with random crypto!

ВЫРУШЫЛА ПІЛІГРЫМКА З ДРУІ Ў РОСІЦУ Асаблівае благаслаўленне д | Грэка-католікі Беларусі

ВЫРУШЫЛА ПІЛІГРЫМКА З ДРУІ Ў РОСІЦУ
Асаблівае благаслаўленне для пілігрымаў даслаў з Рыму Генеральны настаяцель марыянаў.
= 3 жніўня 2022 г., пасля ранішняй св . Імшы ў касцёле ў Друі (Браслаўскі ряён), у дарогу да Росіцы (Верхнядзвінскі раён) выйшлі 90 пілігрымаў.
Яны ідуць на свята ўшанавання Росіцкіх Мучанікаў Благаслаўлёных Антонія і Юрыя (5-6 жніўня 2022 г.)
= Друя, кляштар беларускіх марыянаў, з якога ў Росіцу — на нялёгкую місію ваеннага часу — прыехалі святары Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра. Там 17 і 18 лютага 1943 г. яны загінулі мучаніцкай смерцю разам з шматлікімі жыхарамі наваколля.
+++
- ДЛЯ: а. Іллі САЎЧАНКІ МІС, ДРУЯ
- АД: Генеральнага настаяцеля Ордэна марыянаў о. АНДРЭЯ ПАКУЛЫ МІС з Рыму
Дарагі Ойча Ілля,
традыцыйная пілігрымка з Друі ў Росіцу ў гэтым годзе з’яўляецца часткай святкавання Юбілею 350-годдзя Ордэна марыянаў.
Няхай - праз малітвы благаслаўлёных Мучанікаў Антонія і Юрыя - гэтая Пілігрымка стане для ўсіх удзельнікаў часам плённага асэнсавання спадчыны Друі і Росіцы і духоўнага подзвігу на шляху веры, надзеі і любові.
Табе, Ойча Ілля, марыянам, якія служаць пілігрымам, і ўсім пілігрымам шлю з Рыму благаслаўленне і запэўніваю аб духоўнай еднасці ў малітве.

Генеральны настаяцель Ордэна марыянаў
о. Андрэй Пакула МІС
Рым, 3 жніўня 2022 г.