Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-каталіцкая парафія святых роўнаапостальных Кірылы і Мято | Грэка-католікі Беларусі

Грэка-каталіцкая парафія святых роўнаапостальных Кірылы і Мятода ў Баранавічах адсвяткавала парафіяльнае свята 9 траўня 2022 г. Святкаванне ў храме Найсвяцейшай Тройцы ўзначаліў апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Разам з баранавіцкімі парафіянамі да свята далучыліся святары і вернікі з Івацэвіч, Ліды, Менску і Гародні.