Get Mystery Box with random crypto!

Таццяна Зарэцкая пакідае пасаду прадстаўніцы Кабінета па фінан | Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Таццяна Зарэцкая пакідае пасаду прадстаўніцы Кабінета па фінансах і эканоміцы ў сувязі з ціскам на яе асабіста, яе блізкіх і бізнес-партнёраў.

Кіраўніцтва і прадстаўнікі Кабінета выказваюць ёй поўную падтрымку, салідарнасць і разуменне яе рашэння.
Кабінет будзе ўсебакова дапамагаць у расследаванні гэтай справы і прыцягненні вінаватых у ціску на Таццяну да адказнасці.

Святлана Ціханоўская, кіраўніца Кабінета: «Нашая праца ўжо два гады ажыццяўляецца пад пастаяннымі атакамі з боку рэжыму. Я дзякую Таццяне за тое, што яна вырашыла дапамагчы сваёй экспертызай і вопытам. Я лічу вялікай стратай сыход Таццяны. Аднак, я хачу, каб тыя, хто аказваў на яе ціск, ведалі: мы працягнем нашую працу, нягледзячы ні на што. Мы і не чакалі, што будзе лёгка. Але беларусам, якія штодзень жывуць пад пагрозай рэпрэсій, — яшчэ цяжэй».